Беларуская Служба

Літоўская мытня ўзмацняе кантроль на мяжы з Беларуссю

08.11.2024 12:14
Ад 11 лістапада мытня Літвы ўводзіць больш строгі кантроль на мяжы за вывазам з Еўрасаюза тавараў падвойнага прызначэння.
Літоўскі памежнік на ахове мяжы з БеларуссюКрыніца: State Border Guard Service/Lithuania/X

Ад 11 лістапада мытня Літвы ўводзіць больш строгі кантроль на мяжы за вывазам з Еўрасаюза тавараў падвойнага прызначэння.

Напрыканцы верасня Літва прыняла рашэнне дэнансаваць пагадненне аб супрацы з Беларуссю ў мытнай сферы, інфармуе «Еўрарадыё». 

Як паведамляецца на сайце літоўскага ведамства, пад узмоцнены кантроль трапяць пераважна фірмы-экспарцёры, а не звычайныя грамадзяне. 

Таварамі падвойнага прызначэння лічацца тыя, што могуць выкарыстоўвацца для ваенных дзеянняў ці для вытворчасці прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў ваенных мэтах. 

Асаблівую ўвагу літоўскія мытнікі будуць надаваць электроніцы — чыпам, мікрасхемам ды іншым электронным кампанентам. «Таксама будзе больш строгі кантроль над экспартам тавараў, на якія распаўсюджваюцца выключэнні з санкцыйнага рэгламенту, такіх як медыка-дыягнастычнае абсталяванне, розныя механізмы, іх дэталі і аналагічныя тавары», - гаворыцца ў паведамленні.

вс