Беларуская Служба

На 19 лістапада ў Беларусі праз галалёдзіцу абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі

18.11.2024 15:31
Сёння ў Беларусі дзейнічае аналагічны ўзровень небяспекі праз моцны вецер, парывы якога могуць дасягаць 15-18 м/с
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Arcaion/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ноччу і раніцай 19 лістапада (аўторак) на асобных участках дарог Беларусі чакаецца галалёдзіца. У сувязі з гэтым сіноптыкі распаўсюдзілі папярэджанне пра жоўты ўзровень небяспекі.

Сёння ў Беларусі дзейнічае аналагічны ўзровень небяспекі праз моцны вецер, парывы якога могуць дасягаць 15-18 м/с, паведамляе «Еўрарадыё».

Заўтра ў Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны не абыдзецца без ападкаў. У залежнасці ад часу дня і тэмпературы гэта будзе мокры снег або дождж.

Вецер застанецца парывістым. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад -2 ° з да +3°С. А днём паветра прагрэецца да + 6°С.

аз