Беларуская Служба

У Беларусі пачаліся маштабныя міліцэйскія вучэнні, звязаныя з выбарамі

19.11.2024 10:02
Мэтай вучэнняў, як паведамляецца, з'яўляецца «недапушчэнне праяў экстрэмізму і тэрарызму, уцягванне грамадзян у супрацьпраўную дзейнасць» і «недапушчэнне парушэнняў грамадскага парадку», паведамляе МУС.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/modmilby

З аўторка па пятніцу ў Беларусі праходзяць буйныя міліцэйскія вучэнні, у якіх будуць задзейнічаныя «суб'екты сістэмы дзяржаўнага рэагавання», паведамляе незалежны партал Zierkało са спасылкай на МУС.

«Магчымы праход спецтэхнікі і перакрыццё вуліц — перад выбарамі ў краіне праходзяць вучэнні», — паведамляе Зеркало.

«Падчас вучэнняў праваахоўныя структуры прадэманструюць гатоўнасць аператыўна рэагаваць на магчымыя ўскладненні сітуацыі ў краіне падчас выбарчай кампаніі», — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Мэтай вучэнняў, як паведамляецца, з'яўляецца «недапушчэнне праяў экстрэмізму і тэрарызму, уцягванне грамадзян у супрацьпраўную дзейнасць» і «недапушчэнне парушэнняў грамадскага парадку», паведамляе МУС.

Паведамлялася, што магчымыя «перамяшчэнні спецтэхнікі, перакрыццё вуліц, выкарыстанне піратэхнікі».

Беларускія ўлады абвясцілі на студзень прэзідэнцкія выбары, у якіх зноў возьме ўдзел Аляксандр Лукашэнка (ён знаходзіцца ва ўладзе бесперапынна з 1994 года). Апазіцыя назвала гэтую працэдуру «невыбарамі» з-за масавых рэпрэсій і адсутнасці палітычнай канкурэнцыі ў краіне.

PAP/юл