Беларуская Служба

200 чалавек асудзілі за салідарнасць з Украінай у Беларусі

19.11.2024 10:50
Беларускі рэжым адкрыта пераследуе беларусаў за антываенную пазіцыю і падтрымку Украіны ў вайне з Расіяй. 
Ілюстрацыйны здымакhttps://spring96.org/

На 1000 дзень поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны праваабаронцы падлічылі, што як мінімум 200 беларусаў былі асуджаныя па крымінальных справах за салідарнасць з Украінай.

На пачатку бягучага года ПЦ «Вясна» паведамляў, што як мінімум 1671 беларус быў затрыманы за праяву антываеннай пазіцыі — людзей катавалі, трымалі ў нечалавечых умовах, прысуджалі штрафы ці суткі, а таксама вялікія тэрміны зняволення.

На днях стала вядома, што на канец года як мінімум 200 чалавек былі асуджаныя па крымінальных справах за салідарнасць з Украінай — беларусам прысуджалі ад 1 да 25 гадоў абмежавання ці пазбаўлення волі, некаторым прызначалі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.

Грамадзянін Германіі Рыка Крыгер быў асуджаны да смяротнага пакарання, адна змог пазбегнуць яго, бо выйшаў на волю падчас абмену.

Крыніца:  ПЦ «Вясна»/юл