Улады Беларусі вызначылі для вытворцаў максімальны рост цэн да канца года, яшчэ мацней перакрыўшы кісларод прадпрыемствам. Для спажыўцоў гэта будзе азначаць, з аднаго боку, не такі дарагі навагодні стол, а з іншага – пагрозу змяншэння асартыменту, – такое меркаванне ў размове з belsat.eu выказала эканамістка Настасся Лузгіна.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выпусціла пастанову, што датычыць коштаў, паводле якіх вытворцы прадаць сваю прадукцыю. У кастрычніку вытворцам было дазволена павысіць цэны на 3,2 %, у лістападзе – на 3,3 %, а ў снежні – на 3,5 % у параўнанні з леташнім снежнем.
Эканамістка даследчага цэнтру BEROC Настасся Лузгіна перакананая, што гэтым улады імкнуцца кроў з носу дасягнуць прагнознага паказчыка інфляцыі ў 6 %. Сур’ёзных наступстваў менавіта гэтая пастанова мець не будзе, хаця насамрэч дазволіць стрымаць цэны ў часы перадсвяточных ліхаманкавых пакупак. Аднак жа асартымент можа збяднець.
эж