У 2025 годзе вонкавыя ўмовы могуць стаць «менш спрыяльнымі» для нарошчвання экспартных паставак беларускай прадукцыі, гаворыцца ў аглядзе даследчага цэнтра BEROC, якое цытуе выданне «Позірк».
«У Расіі чакаецца запаволенне росту попыту ў асяроддзі ўзмацнення жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі, абмежаванні льготных іпатэчных праграм і планаванага расійскімі ўладамі паслаблення бюджэтнага стымулу. Гэта акажа стрымліваючае ўздзеянне на попыт на беларускі экспарт», — адзначаюць эксперты.
Разам з тым, паводле ацэнкі аўтараў агляду, імпарт у 2025 годзе «будзе захоўвацца павышаным».
Паводле прагнозу BEROC, стаўка рэфінансавання (пры адсутнасці «моцных шокаў») захаваецца на ўзроўні каля 9,5% у 2025 годзе: «Нельга выключаць яе невялікага павышэння пасля завяршэння электаральнай кампаніі для недапушчэння змякчэння грашова-крэдытных умоў пры павышэнні інфляцыі».
«У выніку эканоміку ў базавым сцэнары, пры адсутнасці моцных шокаў і жорсткай пасадкі, чакае павольнае астыванне і запаволенне прыросту ВУП з прыкладна 4,3% у 2024-м да прыкладна 1,5–2,5% у 2025-м», — прагназуе BEROC.
Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі складзе, паводле акэнкі экспертаў, 0–2% ВУП.
эж