Беларуская Служба

Эстонія перадасць у фонд ахвяр рэпрэсій беларускага рэжыму 30 тысяч еўра

20.11.2024 15:13
Кіраўнік МЗС Эстоніі Маргус Цахкна паведаміў падчас сустрэчы ў Таліне Святлане Ціханоўскай аб планах не прызнаваць выбары прэзідэнта ў Беларусі і намеры перадаць у фонд ахвяраў рэпрэсій беларускага рэжыму 30 тысяч еўра.
Святлана Ціханоўскаяпрэс-матэрыялы

«Прэзідэнцкія выбары, што маюць адбыцца ў студзені 2025 году, арганізаваныя ў атмасферы тэрору і не могуць адпавядаць дэмакратычным нормам», — цытуе кіраўніка МЗС Эстоніі Маргуса Цахкну прэс-служба ведамства.

Падчас сустрэчы з Ціханоўскай Цахкна таксама адзначыў, што заходнія краіны «мусяць узмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі». Паводле дыпламата, гэта неабходна, каб «ён зразумеў, што тое, як ён прадае свае краіну і народ Расіі, непрымальна».

Кіраўнік МЗС Эстоніі зазначыў, што ягоная краіна не будзе прызнаваць выбары прэзідэнта ў Беларусі і перадасць у фонд ахвяраў рэпрэсій беларускага рэжыму 30 тысяч еўра.

«Для Эстоніі падтрымка беларускай апазіцыі і палітычных зняволеных вельмі шмат значылі ўжо доўгі час, і мы працягваем працаваць над тым, каб усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі і Расіі былі вызваленыя», — сказаў Цахкна.

Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Эстоніі з двухдзённым візітам. Разам з кіраўніком МЗС яна таксама сустрэлася са спікерам і дэпутатамі парламенту, міністрамі адукацыі, унутраных спраў і культуры, прыняла ўдзел у беларускай канферэнцыі памяці ў Тарту і адкрыцці ў парку Тамсаарэ ў Таліне выставу плакатаў беларускага мастака Дзмітрыя Хуша, які жыве ў Даніі.

Свабода/ав