Беларуская Служба

«Праблема недакамплектаванасці вырашаная». Гэтай восенню ў войска прызвалі 8000 беларусаў

24.11.2024 10:32
Верхняя мяжа вагі, пры якой грамадзян прызнаюць непрыдатнымі да службы ў сілах спецыяльных аперацый, была ўзнятая з 90 да 100 кг.
   ()
Узброеныя сілы Беларусі (ілюстрацыя)Фота: Shutterstock.com/mak_Jen
 «Праблема недакамплектаванасці, якая існавала пэўны час ва Узброеных сілах, вось ужо два гады як вырашана», — заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, які 23 лістапада прысутнічаў на цырымоніі прыняцця прысягі навабранцамі 72-га аб'яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у барысаўскіх Печах. Паводле яго, «сёння хлопцаў, якія гатовыя служыць у войску, больш, чым ёсць пасад».
Дасягнуць такіх поспехаў удалося таму, што ў пачатку 2023 года былі зніжаныя патрабаванні да стану здароўя патэнцыйных прызыўнікоў. Так, верхняя мяжа вагі, пры якой грамадзян прызнаюць непрыдатнымі да службы ў сілах спецыяльных аперацый, была ўзнятая з 90 да 100 кг.
Пры гэтым мужчын, якія важаць больш за 100 кг, дазволена прымаць у памежную службу, а таксама ў спецыяльныя міліцэйскія злучэнні і вайсковыя часці.
Раней таксама не прыпісваліся да прызыўных участкаў і прызнаваліся непрыдатнымі да тэрміновай службы і службы ў рэзерве ў мірны час людзі з блізарукасцю любога вока на адным з мерыдыянаў 6—8 дыёптрый. Цяпер такія грамадзяне прызнаюцца абмежавана прыдатнымі да тэрміновай службы і службы ў рэзерве. Як і раней, яны застаюцца прыдатнымі з абмежаваннямі да службы па кантракце ў спецыяльных злучэннях.

Аналітыкі: У Беларусі ідзе падрыхтоўка да павелічэння расійскай ваеннай прысутнасці

03.03.2024 18:11
Стварэнне навучальна-баявых цэнтраў з'яўляецца перадумовай да ўніфікацыі ўзброеных сіл і павелічэння расійскай ваеннай прысутнасці ў Беларусі