Праграма EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае новы конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчыкаў, выкладчыкаў і дактарантаў, якія пацярпелі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Памер стыпендый — ад 6200 да 18 600 еўра. Заяўкі прымаюцца да 15 студзеня 2025 года.
Працягласць стажыроўкі — ад 100 да 300 дзён у перыяд з 28 красавіка 2025 года да 31 жніўня 2026-га. Праходзіць стажыроўкі можна ва ўніверсітэтах і даследчых інстытутах усіх краінаў ЕС.
Праграма фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Стыпендыя прызначана для праходжання навуковай стажыроўкі або правядзення дысертацыйнага даследавання ў еўрапейскіх навучальных установах.
Стыпендыя ў тым ліку пакрывае: збіранне неабходнай інфармацыі для даследаванняў, чытанне гасцявых лекцый, супрацоўніцтва для падрыхтоўкі прац, якія рэцэнзуюцца, удзел у семінарах або іншыя актыўнасці, скіраваныя на павышэнне кваліфікацыі.
эж