Пад абвінавачанні ў агентурнай дзейнасці патрапілі грамадзяне Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Японіі і Германіі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Замежнікаў, якіх ужо асудзілі па гэтым артыкуле, у сукупнасці з астатнімі артыкуламі абвінавачання, прыгаварылі ў агульнай складанасці да 135 гадоў пазбаўлення волі.
Юрысты «Вясны» тлумачаць, што згодна з беларускім заканадаўствам агентурная дзейнасць — «гэта нявызначанае шырокае кола дзеянняў, якое вызначаецца як “супрацоўніцтва” з нявызначаным шырокім колам замежных ці міжнародных суб'ектаў».
— Гэта надзвычай шырокае, шматслоўнае вызначэнне, якое дае прастору для адвольных адзнак, — канстатуе юрыст «Вясны» Павел Сапелка.
Звычайна суды па абвінавачанні ў агентурнай дзейнасці праходзяць у закрытым рэжыме, і праваабаронцы не маюць магчымасці даведацца, у чым канкрэтна абвінавачваюць замежнікаў.
вх