Беларуская Служба

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА за ўдзел у пратэстах

29.11.2024 15:03
Праваабаронцы прызналі мастакоў Людмілу Шчамялёву і Ігара Рымашэўскага палітзняволенымі.
    .
Людміла Шчамялёва і Ігар Рымашэўскі. Калаж Еўрарадыё

Мастакоў Людмілу Шчамялёву і Ігара Рымашэўскага  абвіначваюць у «дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), яны знаходзяцца ў СІЗА.

Праваабаронцы прызналі іх палітзняволенымі, паведамляе ПЦ «Вясна».

Людміла Шчамялёва — дачка народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. Яна працуе ў галіне станковага жывапісу, манументальнага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Працы Людмілы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, галерэі Webkunsthaus у Германіі, у прыватных калекцыях у розных краінах.

Ігар Рымашэўскі працуе ў галіне жывапісу, прыкладнога і манументальнага мастацтва. Карціны знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі і ў Мастацкім фондзе Рэспублікі Беларусь, у галерэі Webkunsthaus у Германіі, у галерэі Schaer und Wildbolc у Швейцарыі, у прыватных калекцыях у розных краінах.

Людміла Шчамялёва і Ігар Рымашэўскі не толькі калегі, а таксама сужонцы.

вх