У Наваполацку па артыкуле аб парушэнні дэкрэта №7 аб атрыманні замежнай бязвыплатнай дапамогі судзяць жонку экс-палітвязня Яўгена Харашкевіча, Ніну Харашкевіч, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».
Справу Ніны Харашкевіч у судзе Наваполацку разглядае суддзя Зінаіда Балаболава.
Яўген Харашкевіч — навапалачанін, асуджаны на 4 гады калоніі па артыкулах аб распальванні сацыяльнай варожасці (частка 1 артыкула 130 КК), абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК) і грубым парушэнні парадку (частка 1 артыкула 342 КК).
Ён вышэй на волю ў жніўні 2024 года, цалкам адбыўшы свой тэрмін.
вх