Беларуская Служба

У 2024 годзе «спіс экстрэмістаў» павялічыўся на 1 154 пазіцыі

27.12.2024 16:03
На канец мінулага года ў «спіс экстрэмістаў» было 3 654 пазіцыі.
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

У пералік «асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», 27 снежня дададзена яшчэ 13 чалавек. Цяпер у дакуменце на сайце Міністэрства ўнутраных спраў 4 808 пазіцый, паведамляе «Позірк».



На канец мінулага года ў спісе было 3 654 пазіцыі. Такім чынам, у 2024-м у пералік дадалі 1 154 пазіцыю (у 2023-м ён павялічыўся на 1 391).

Усе ўнесеныя 27 снежня ў спіс грамадзяне асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу.

У яго ўключаны прызнаныя палітвязнямі Людміла Ліхачэўская, Вольга Лоцманава, Аляксей Сіленка і Сяргей Паўлавіцкі.

З пазнакай “адбывае пакаранне» ў спіс унесеныя Уладзімір Раманенка, Артур Мемех, Крысціна Сашнікава,Вадзім Быкаў і Аляксандр Трацэнка.

Таксама ў пераліку цяпер фігуруюць Сяргей Секрыяраў, Алена Секрыярава, Маргарыта Сатэвіч і Аляксандр Чарнышоў, насупраць прозвішчаў якіх стаяць пазнакі «судзімасць не пагашаная». Як правіла, такая фармулёўка сведчыць пра вынясенне прыгавору, не звязанага з пазбаўленнем волі.

Згодна ч. 3 і 4 арт. 18 закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», грамадзянам, прыгавор у дачыненні да якіх набыў моц, да пагашэння або зняцця судзімасці і на працягу 5 гадоў пасля пагашэння або зняцця судзімасці забараняецца займацца дзейнасцю, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў, зброі і боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, педагагічнай, выдавецкай дзейнасцю, займаць дзяржаўныя пасады, праходзіць вайсковую службу.

Фінансавыя аперацыі ўключаных у «спіс экстрэмістаў» грамадзян падлягаюць асабліваму кантролю.

аз

У студзені пачнуць судзіць палітзняволенага японца Наканісі Масатосі

27.12.2024 14:01
Японцу інкрымінаваны арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць).