Новы радыёлакацыйны комплекс «Сопка-2», атрыманы Беларуссю ад Расіі, размясцілі каля мяжы з Літвой — у горадзе Ліда, паведамляе Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн». Комплекс збірае інфармацыю «для сістэм кіравання паветраным рухам і кантролю паветранай прасторы», вымярае дальнасць і вышыню паветраных аб’ектаў, вызначае іх дзяржаўную прыналежнасць, здольны таксама выяўляць «сучасныя сродкі паветранага нападу».
Пра тое, што «Сопка-2» паступіла ў адно з падраздзяленняў 8-й радыётэхнічнай брыгады, Мінабароны Беларусі паведаміла ў сераду. З гэтай нагоды была зладжаная ўрачыстая цырымонія. Але дзе яна адбылася, не паведамлялася. Паводле «Беларускага Гаюна», комплекс атрымаў 2-гі радыётэхнічны цэнтр 2285-га асобнага радыётэхнічнага батальёна. Пры гэтым раней паведамлялася, што «Сопка-2» з’явілася ў Лідзе яшчэ ў 2023 годзе.
У 2020 годзе першы такі расійскі комплекс разгарнулі ў Баранавічах.
вс