Беларуская Служба

Цяжарную беларуску затрымалі на мяжы нібыта за абразу міністра МУС

12.01.2025 17:33
Што з беларускай цяпер, невядома.
Іван Кубракоўфота: БелТА

Цяжарную беларуску, якая ехала на радзіму з Літвы, затрымалі на мяжы нібыта за абразу міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

«Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што жанчына ў 2020-м пакінула абразлівыя каментары на адрас міністра ўнутраных спраў Кубракова. Пасля гэтага яна з'ехала ў Літву.

Сілавікі апублікавалі заблюранае фота, на якім жанчына з вялікім жыватом стаіць каля сцяны. Крыніца: @viasna96 / Telegram Сілавікі апублікавалі заблюранае фота, на якім жанчына з вялікім жыватом стаіць каля сцяны. Крыніца: @viasna96 / Telegram

За мяжой жанчына зацяжарыла і вырашыла вяртацца на радзіму. Як толькі яна перасекла мяжу, яна была затрыманая», – піша «Вясна».

Па версіі сілавікоў, жанчына вярталася на радзіму, «бо менавіта ў Беларусі аказваецца вялікая дзяржаўная падтрымка і выплачваецца вялікая дапамога па цяжарнасці і родах».

Што з беларускай цяпер, невядома. Сілавікі апублікавалі заблюранае фота, на якім жанчына з вялікім жыватом стаіць каля сцяны.

вс