Беларуская Служба

Сіноптыкі папярэджваюць пра складаныя метэаўмовы ва ўсёй Польшчы

12.01.2025 12:28
У некаторых рэгіёнах можа выпасці да 25 см снегу. 
Польскі Шчэцін пад снегамPAP/Marcin Bielecki

Усю нядзелю ва ўсходняй, паўднёвай і цэнтральнай Польшчы назіраюцца снегапады.

У Інстытуце мэтэаралогіі і воднай гаспадаркі Польшчы паведамілі, што найбольш інтэнсіўныя снегапады - у горных і перадгорных раёнах Карпатаў, дзе можа выпасці да 25 см снегу. На астатняй тэрыторыі краіны чакаецца ад мінус 1 да плюс 1 градуса цяпла, на ўзбярэжжы Балтыкі - да 2-3 градусаў цяпла.

Вецер ўмераны, у заходняй і паўднёвай Польшчы з парывамі да 65 км за гадзіну, на моры - да 80 км за гадзіну.

вс