У горадзе Мост на захадзе Чэхіі прагрымеў выбух у рэстаране, загінулі шэсць чалавек, паведаміла агенцтва ЧТК.
У рэстаране U Kojota ў горадзе Мост, паводле дадзеных пажарных, адбыўся выбух балона з прапанам-бутанам, а затым у будынку пачаўся пажар, гаворыцца ў паведамленні.
Ахвярамі выбуху сталі шэсць чалавек. Яшчэ восем атрымалі раненні, з іх шасцёра знаходзяцца ў цяжкім стане.
Прычына пажару расследуецца, але паводле першапачатковай інфармацыі, выбух мог быць выкліканы газавымі абагравальнікамі.
На месцы здарэння працуюць 12 пажарных разлікаў, а таксама медыкі і паліцыя, праводзіцца ідэнтыфікацыя загінулых.
вс