Жыхары Сувалкаў перадалі ў мэрыю праект пастановы аб забароне калектыўнага і індывідуальнага размяшчэння замежнікаў у кватэрах, школах, інтэрнатах і іншых гарадскіх рэсурсах. Пад ёй падпісаліся 2200 чалавек.
Жыхары пратэстуюць супраць стварэння ў горадзе Цэнтра інтэграцыі і размяшчэння замежнікаў.
Раней некалькі сотняў жыхароў Сувалкаў пратэставалі перад гарадской мэрыяй супраць стварэння Цэнтра інтэграцыі замежнікаў, хоць такую пастанову саветнікі прынялі яшчэ ў лютым.
Мэр Сувалкаў Чэслаў Рэнкевіч (Czesław Renkieiwcz) заявіў тады, што не будзе выконваць ніякіх рашэнняў ваяводы, завязаных са стварэннем цэнтру.
Аднак 11 сакавіка ў інтэрв'ю Польскаму радыё Беласток ён заявіў, што:
«Горад не стварае цэнтра. Тым не менш (...) я лічу, што нам трэба спакойна растлумачыць і пераканаць жыхароў, што нічога небяспечнага тут не адбудзецца. Я думаю, што няма прычын не ствараць такі пункт абслугоўвання, дапамогі, падтрымкі для замежнікаў, якіх у нашым горадзе каля 1800», - сказаў ён.
Пазней мэр Рэнкевіч заявіў, што стварэнне інтэграцыйнага цэнтра замежнікаў неапраўданае і непатрэбнае, бо ўжо тры гады ў горадзе дзейнічае Пункт дапамогі і інфармацыі замежнікам Саюзу ўкраінцаў у Сувалках.
Цэнтры інтэграцыі замежнікаў – гэта ініцыятыва, якая мае на мэце падтрымку імігрантаў у адаптацыі да жыцця ў Польшчы. Па ўсёй краіне плануецца стварыць 49 такіх аб'ектаў. У Падляшскім ваяводстве тры: у Беластоку, Ломжы і Сувалках.
PAP/яс