Польшча штогод выдаляе 10 тысяч іншаземцаў, якія парушылі закон, заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Чэслаў Мрочэк. Дадзеныя тычацца людзей, якія нелегальна перасеклі польскую мяжу або здзейснілі злачынства ў Польшчы.
Віцэ-міністр Мрочэк заявіў у эфіры Польскага радыё, што гэтая лічба будзе павялічацца, бо службы плануюць рэгулярныя праверкі мігрантаў.
— Колькасць выяўленых парушальнікаў — вялікая, а будзе яшчэ большай, бо мы збіраемся рэгулярна праводзіць праверкі. Наша мэта — знаходзіць асоб, якія хаваюцца ад правасуддзя. Памежныя службы правяраюць дакументы на побыт. У многіх выпадках мы выяўляем, што іншаземцы нелегальна знаходзяцца ў Польшчы. Усіх мы вяртаем у краіны паходжання.
Чэслаў Мрочэк паведаміў, што большасць дэпартаваных — грамадзяне Грузіі.
IAR/яс