Беларуская Служба

У Беларусі памілаваныя 23 палітвязні

18.01.2025 10:30
Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock/ sakhorn

Сярод памілаваных 23 чалавек:

  • тры жанчыны і 20 мужчын
  • 13 чалавек старэйшыя за 50 гадоў
  • 14 маюць хранічныя захворванні
  • у 12 ёсць дзеці, у тым ліку адзін - шматдзетны бацька.

Прозвішчы памілаваных не называюцца.

Гэта ўжо дзявятая хваля памілаванняў з ліпеня 2024 года. Пасля папярэдніх васьмі ўказаў Лукашэнкі на волю выйшлі 227 чалавек.

Сярод найбольш вядомых асобаў, вызваленых паводле памілавання, – старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, жуналістка Ксенія Луцкіна, якія мелі цяжкія захворванні, жонка палітзняволенага Ігара Лосіка Дар’я Лосік.

Адначасова затрыманні, палітычна матываваны пераслед у краіне працягваюцца, але публічна вядома толькі пра адзінкавыя выпадкі.

вх