Мазырскага праваабаронцу Уладзіміра Целепуна пакаралі максімальнымі 15 суткамі арышту.
Сёння Уладзімір Целяпун адзначае Дзень народзінаў за кратамі.
Суд адбыўся яшчэ 15 студзеня па артыкуле «распаўсюд экстрэмізму», піша @flagshtok. Перад гэтымі выбарамі ўлады Беларусі асабліва жорстка зачышчаюць публічную прастору ў краіне.
Уладзімір Целяпун — ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС і мазырскі праваабаронца, які неаднаразова спазнаваў пераслед так званых «сілавікоў». Ён не з'язджаў з Беларусі на хвалі масавай міграцыі.
вх