Беларуская Служба

У Лукашэнкі 87,6% галасоў. «Хто б сумняваўся»

26.01.2025 20:10
Вынік даўно ўспрымаецца хутчэй як рытуал, чым рэальнае волевыяўленне грамадзян.
.     .
А. Лукашэнка зноў "перамог" на выбарах. Фота: PAP/EPA/BELARUS PRESIDENT PRESS-SERVICE / HANDOUT

Лукашэнка перамагае на выбарах з 87,6% галасоў выбаршчыкаў, — дадзеныя exit poll.

Сітуацыя цалкам прадказальная. Такі вынік даўно ўспрымаецца хутчэй як рытуал, чым рэальнае волевыяўленне грамадзян.

Лукашэнка працягвае дэманстраваць сваю «непахісную» папулярнасць, ігнаруючы меркаванне міжнароднай супольнасці і ўласных грамадзян.

«Хто б сумняваўся» — такі каментарый наконт вынікаў «выбараў» можна прачытаць у сеціве.

нг