Беларуская Служба

Паводле ЦВК Беларусі, за Лукашэнку прагаласавалі 86,82 працэнта выбаршчыкаў

27.01.2025 08:10
ЦВК прадставіла папярэднюю інфармацыю аб колькасці галасоў выбаршчыкаў, пададзеных за кожнага кандыдата ў прэзідэнты.
 a
Аляксандр Лукашэнкa PAP/EPA/BELARUS PRESIDENT PRESS-SERVICE / HANDOUT

За Аляксандра Лукашэнку на выбарах у Беларусі прагаласавалі 86,82 працэнта выбаршчыкаў, заявіў у Інфармацыйным цэнтры старшыня ЦВК Ігар Карпенка, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.



ЦВК прадставіла папярэднюю інфармацыю аб колькасці галасоў выбаршчыкаў, пададзеных за кожнага кандыдата ў прэзідэнты:

Гайдукевіч Алег Сяргеевіч - 2,02 працэнта;

Канапацкая Ганна Анатольеўна - 1,86 працэнта;

Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч - 86,82 працэнта;

Сыранкоў Сяргей Аляксандравіч - 3,21 працэнта;

Хіжняк Аляксандр Мікалаевіч - 1,74 працэнта;

супраць усіх - 3,60 працэнта.

 Падагульняючая прэс-канферэнцыя ЦВК Беларусі адбудзецца 27 студзеня ў 11.00 у Інфармацыйным цэнтры ЦВК Беларусі.

аз

«Мы вернем сабе краіну і абавязкова вернемся дадому!». У Варшаве адбыўся марш супраць #бязвыбары2025

26.01.2025 15:00
«Мы выступаем за нацыянальны дыялог, але які дыялог можа ісці ва ўмовах тэрору?».

У Лукашэнкі 87,6% галасоў. «Хто б сумняваўся»

26.01.2025 20:10
Вынік даўно ўспрымаецца хутчэй як рытуал, чым рэальнае волевыяўленне грамадзян.