На вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксандар Новік.instagram.com/brovary.news.inst
Салдат, снайпер дэсантна-штурмавога аддзялення штурмавога батальёна Аляксандр Новік загінуў 20 студзеня 2025 года пры выкананні баявога задання ў раёне г.п. Новаягораўка Сватаўскага раёна Луганскай вобласці, пішуць brovary.news.
Паводле інфармацыі выдання, ён выконваў баявое заданне ў раёне вёскі Новаягораўка Сватаўскага раёну Луганскай вобласці. Беларус змагаўся на баку Украіны.
Развітанне з Аляксандрам Новікам пройдзе ў горадзе Бравары Кіеўскай вобласці.
вх