Беларуская Служба

598 беларусаў прызналі ў мінулым годзе пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы

29.01.2025 12:00
Літва агучыла статыстыку, колькі беларусаў і расіян летась былі прызнаныя «пагрозай нацыянальнай бяспецы».
Ілюстрацыя MNStudio/Shutterstock

У 2023 годзе 598 грамадзян Беларусі і 125 грамадзян Расіі былі прызнаны пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы, паведамляе Delfi.lt са спасылкай на Дэпартамент міграцыі.

Паводле падлікаў, 179 з 598 беларусаў не атрымалі часовы дазвол на жыхарства, а 232 — не змаглі яго працягнуць.

Па ініцыятыве Дэпартамента міграцыі былі ануляваны дазвол на жыхарства 175 беларусаў.

Траім грамадзянам Беларусі адмовілі ў выдачы пастаяннага дазволу на жыхарства, а дзевяць былі пазбаўлены гэтага статусу.

Усім гэтым людзям забаронены ўезд у Літву.

вх