Беларуская Служба

Еўракамісія прапанавала ўвесці мытныя пошліны на ўгнаенні і сельгаспрадукцыю з Расіі і Беларусі

29.01.2025 13:48
Еўрапейская камісія прапанавала ўвесці мытныя пошліны на ўгнаенні і сельскагаспадарчую  прадукцыю з Расіі і Беларусі.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock/vlalukinv

Для зацвярджэння гэтых мытных пошлін дастаткова згоды большасці краін, не патрабуецца аднагалоснасць, таму пагрозы вета з боку Венгрыі няма.

Мяркуецца, што пошліны ўдараць па даходах ад расійскага экспарту і ўскладняць Расіі вайну супраць Украіны. Пасля таго, як прапанова Еўракамісіі будзе прынята краінамі-членамі, увесь імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі будзе абкладацца мытнымі пошлінамі.

У Брусэлі падкрэслілі, што тарыфы закліканы знізіць залежнасць ад імпарту з Расіі і Беларусі.

Такі імпарт, асабліва ўгнаенняў, робіць ЕС  уразлівым для шантажу з боку абодвух рэжымаў і стварае пагрозу для харчовай бяспекі Еўрасаюза.

Тарыфы маюць і дадатковую мэту: яны закліканы падтрымаць унутраную вытворчасць і прамысловасць угнаенняў у краінах ЕС, якія пацярпелі ў выніку энергетычнага крызісу. Польшча з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў угнаенняў.

Угнаенні з Расіі заліваюць Польшчу. Вытворцы не маюць шанцаў

IAR/вх