10 студзеня ў Рэчыцы 5 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмізму» прызначылі Івана Дзенісенку, які працаваў начальнікам аддзелу забеспячэння Рэчыцкага метызнага завода. 15 студзеня паводле тых самых падставаў асудзілі Андрэя Старушэнку, які займаў пасаду галоўнага энергетыка прадпрыемства.
Крыніцы праваабаронцаў паведамлялі, што дырэктар прадпрыемства не звальняў рэпрэсаваных супрацоўнікаў, тлумачачы гэта тым, што яны добра працуюць і іх няма кім замяніць, піша «Гомельская Вясна».
28 студзеня дырэктара прадпрыемства Віктара Самончыка вывелі з працоўнага месца ў кайданках. На заводзе казалі, што затрыманне звязанае з адмовай Самончыка звальняць супрацоўнікаў паводле палітычных матываў. На наступны дзень дырэктар вярнуўся да працы.
Пасля гэтага Івана Дзенісенку ўсё ж звольнілі з працы. Ці працягваюць працаваць іншыя супрацоўнікі, якіх пераследавалі па палітычных матывах, — невядома.
вх