Папраўкі накіраваныя як на зніжэнне рызык магчымых парушэнняў правоў грамадзян Латвіі, так і на прадухіленне іх вярбоўкі ў РФ ці Беларусі, піша агенцтва LETA.
Законапраект будзе распаўсюджвацца на ўсіх пастаўшчыкоў турыстычных паслуг, зарэгістраваных у Латвіі. Забарона на аказанне турыстычных паслуг у РФ і Беларусі будзе ажыццяўляцца ў рамках ужо ўведзеных супраць гэтых краін міжнародных санкцый, мяркуецца, што гэты крок дазволіць прадухіліць палітычныя і эканамічныя адносіны, якія могуць садзейнічаць агрэсіі або парушэнням правоў чалавека.
«Паездкі ў Расію і Беларусь цяпер з'яўляюцца пытаннем бяспекі, што стварае праблемы як для саміх турыстаў, так і для нашых служб. Мы не можам дапусціць, каб тураператары працягвалі арганізоўваць забаўляльныя паездкі, а нашых грамадзян аўтобусамі вазілі ў краіны, якія не саромеюцца заяўляць аб сваім жаданні акупаваць Латвію», — сказаў дэпутат «Новага Адзінства» Гаціс Ліепіньш.
Ініцыятары абмежаванняў кажуць, яны неабходныя, каб прадухіліць уцягванне грамадзян Латвіі ў канфлікты ці палітычныя рызыкі, якія могуць узнікнуць пры паездках у Расію ці Беларусь.
вх