У адным са спецыяльных чатаў, прысвечаных атрыманню візы на канцэрт, ужо некалькі дзён публікуюць вынікі падачы. Пакуль што колькасць адмоваў складае 40% ад усіх атрыманых адказаў, і карыстальнікі прыходзяць да высновы, што гэта не выпадковая сітуацыя — адмоваў сёлета будзе значна больш, чым раней.
Гаворка збольшага ідзе пра грэчаскія візы, якія спрабавалі атрымаць з мэтай «турызму». Афіцыйныя прычыны адмоваў — тое, што прэтэндэнты на візу быццам недастаткова абгрунтавалі мэту і ўмовы падарожжа, а таксама не даказалі наяўнасць дастатковых сродкаў на час падарожжа. З іншага боку, у нястачы сродкаў абвінавачвалі, напрыклад, прэтэндэнтку з больш чым 2000 на рахунку.
Цяпер самыя адчайныя гатовыя падаваць заяўку на іспанскую ці італьянскую візу — за апошнюю можна аддаць ажно 2500 рублёў, затое, кажуць, верагоднасць адмовы будзе малая. Іншы варыянт — марыць пра канцэрт Макса Каржа ў Казахстане: хоць і далёка, затое віза не патрэбная.
Некаторыя беларусы проста вырашаюць адмовіцца ад канцэрта і прадаць квіток. На анлайн-платформе «Куфар» ужо шмат прапановаў набыць квіток на Каржа, і цана даходзіць ажно да 900 рублёў.
У некаторых аб’явах адкрыта кажуць — квіток прадаецца з-за адмовы ў візе:
«Прадаю па прычыне — не адкрылі візу, на жаль». «Прадаю па прычыне праблем з афармленнем візы».
Наша Ніва/ав