Праз тры месяцы пасля вызвалення з наваполацкай калоніі памёр жыхар Ліды, былы палітвязень Валянцін Іваноўскі. Яму было 48 гадоў, паведамляе dissidentby. Прычыны смерці невядомыя.
Валянцін Іваноўскі — жыхар Ліды, затрыманы ў ліпені 2022 года па артыкуле аб абразе Лукашэнкі. Суд прыгаварыў яго да двух гадоў калоніі.
У маі 2024 года Валянцін Іваноўскі выйшаў на свабоду, але праз некалькі месяцаў яго не стала — мужчына памёр у жніўні. Пра смерць былога палітвязня стала вядома толькі цяпер.
вс