Беларуская Служба

Тэрытарыяльныя войскі адпрацоўваюць барацьбу з дыверсантамі падчас вучэнняў

13.04.2025 15:16
У ім прымуць удзел ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, а таксама добраахвотнікі народнага апалчэння.
.
.фота: Мінабароны РБ

З 13 па 15 красавіка ў рамках навучальнага збору тэрытарыяльных войскаў Гродзенскага раёна пройдзе камандна-штабное вучэнне, паведамляе Міністэрства абароны.

У ім прымуць удзел ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, а таксама добраахвотнікі народнага апалчэння.

Мэты вучэння — удасканаленне навыкаў афіцэраў па кіраўніцтве падпарадкаванымі сіламі тэрытарыяльнай абароны і навучанне асабовага складу зладжаным дзеянням пры рашэнні задач тэрытарыяльнай абароны.

Падчас вучэнняў плануецца адпрацаваць пытанні аховы і абароны аб'ектаў тэрабароны, барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі саперніка, забеспячэння мер ваеннага становішча, у тым ліку з удзелам народнага апалчэння.

Пры выкананні задач па знішчэнні дыверсійна-разведвальных груп умоўнага саперніка падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў будуць узмоцнены артылерыйскімі падраздзяленнямі.

ав