Беларуская Служба

У польскім порце Свінауйсце абясшкодзілі марскую міну

14.07.2019 14:25
З дна Пястоўскага каналу міну паднялі ваеннаслужачыя падраздзяленняў Ваенна-марскіх сіл Польшчы, якія дыслакуюцца ў Свінауйсці.
 ORP Flaming 13-
Тральшчык ORP Flaming 13-га дывізіёну тральшчыкаў падчас аперацыіPAP/Roman Jocher

У польскім горадзе Свінауйсце, які з'яўляецца марскім портам, раніцай сапёры дасталі з дна брытанскую марскую міну часоў Другой сусветнай вайны. Міна знаходзілася на дне аднаго з каналаў, па якім судны следуюць са Свінауйсця ў порт Шчэцін. Акцыя прайшла паводле плану, і пасля ранішняга паралічу часткі гораду няма і следу, сказаў Польскаму радыё мэр Свінауйсця Януш Жмуркевіч.

- Горад функцыянуе як заўсёды: ходзяць паромы паміж астравамі, прыбываюць цягнікі, пасажырскія паромы выйшлі ў мора. Паўтару: горад функцыянуе нармальна.

З дна Пястоўскага каналу міну паднялі ваеннаслужачыя падраздзяленняў Ваенна-марскіх сіл Польшчы, якія дыслакуюцца ў Свінауйсці. На час апэрацыі ў раёне порту быў прыпынены рух суднаў, а жыхары дамоў у радыусе некалькіх сот метраў ад месца, дзе знайшлі міну, былі эвакуяваныя. У аперацыі ўдзел прымаў тральшчык ORP Flaming 13-га дывізіёну тральшчыкаў, матросы 8-й флатыліі берагавой абароны і вадалазы 12-га дывізіёну тральшчыкаў.

вс