Міністр інвестыцыі і развіцця Ежы Квяціньскі знаходзіцца з афіцыйным візітам у ЗША. На працягу пяці дзён польскі міністр сустракаецца з прадстаўнікамі адміністрацыі Дональда Трампа, кангрэсменамі. Таксама Ежы Квяціньскі наведае сядзібу ААН у Нью-Ёрку.
Сёння, 15 ліпеня польскі палітык сустракаецца з Уілбарам Росам - міністрам гандлю ЗША. Размова датычыцца нарошчвання эканамічных сувязяў паміж Злучанымі Штатамі і Польшчай.
У чацвер,18 ліпеня міністр інвестыцыі і развіцця Ежы Квяцінскі падпіша ўмову па далучэнні Польшчы да Глабальнага дагавора ААН. Польшча стане першай краінай Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якая далучылася да гэтай міжнароднай ініцыятывы. Паводле падлікаў міністэрства інвестыцыі і развіцця, падпісанне дадзенага дакументу адкрые перад польскімі прадпрыемствамі магчымасці ўдзелу ў тэндарах ААН.
IAR/эж