Беларуская Служба

Знойдзена магіла брата Юзэфа Пілсудскага

15.07.2019 11:17
На віленскіх могілках Роса спачываюць парэшткі жонкі і маткі Пілсудскага, таксама там пахаваны іншы брат Пілсудскага Адам, якія займаў пасаду віцэ-мэра Вільні.
Віленскія могілкі РосаShutterstock.com

Кацпер Пілсудскі быў самым малым братам заснавальніка сучаснай польскай дзяржавы маршала Юзэфа Пілсудскага. Месца спачынку Кацпера было выпадкова выяўленая на віленскіх могілках Роса. Кацпера Пілсудскага не стала ў 1915 годзе, яму было 36 гадоў.

На выпадковую знаходку натрапілі чальцы Грамадскага камітэту дагляду за Старой Росай падчас інспекцыі кансервацыйных прац на могілках.

Кацпер Пілсудскі быў малодшым з пяці братоў маршала. Гісторыкі не валодаюць дастатковымі ведамі аб яго лёсе, Кацпер не паспеў абзавесціся сям’ёй.

На віленскіх могілках Роса спачываюць парэшткі жонкі і маткі Маршала Пілсудскага, таксама там пахаваны іншы брат Пілсудскага Адам, якія перад Другой сусветнай вайной займаў пасаду віцэ-мэра Вільні.

IAR/эж