Беларуская Служба

Прэзідэнт Славаччыны наведвае Польшчу

15.07.2019 13:03
Прэзідэнт Дуда падкрэсліў, што Польшча і Славаччына маюць агульную пазіцыю па пытанні канфлікту на Усходзе Украіны і па пытанні яе еўрапейскай інтэграцыі.
Зузанна ЧапутаваPAP/Piotr Nowak



У Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве польскі лідар Анджэй Дуда правёў перамовы са сваёй славацкай калегай Зузаннай Чапутавай. Падчас сустрэчы з журналістамі Анджэй Дуда падкрэсліў, што Польшча і Славаччына маюць агульную пазіцыю па пытанні канфлікту на Усходзе Украіны і па пытанні яе еўрапейскай інтэграцыі.

Анджэй Дуда: Вельмі рады, што са спадарыняй прэзідэнт мы маем агульнае бачанне таго, што адбываецца ва Украіне. Удвох мы маем глыбокае перакананне, што неабходна падтрымліваць Украіну ў яе імкненнях да стабільнасці, захавання поўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці – то-бок, да спынення акупацыі Данбасу і Крыму.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паведаміў, што з Зузаннай Чупатавай ён таксама абмеркаваў польскую рэформу судоў, супольную еўрапейскую палітыку і супрацу ў рамках Вышаградскай групы, Трохмор’я і НАТА. Пасля перамоваў з прэзідэнтам Польшчы Зузанна Чапутова сустрэнецца з кіраўніком урада Матэвушам Маравецкім.

Нагадаем, прэзідэнт Славаччыны Зузанна Чапутава ўступіла на пасаду сёлета 15 чэрвеня.

IAR/эж