Беларуская Служба

Расце занятасць і зарплаты на прадпрыемствах у Польшчы

17.07.2019 13:24
Сярэдняя месячная зарплата без выліку падаткаў і збораў у чэрвені бягучага году склала больш за 1 198 еўра.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock, Mongkol_Chuewong

Сярэдняя занятасць у сектары прадпрыемстваў у Польшчы павялічылася ў параўнанні з мінулым годам на 2,8%. Пра гэта паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Такім чынам сярэдняя месячная зарплата без выліку падаткаў і збораў у чэрвені бягучага году была на 5,3% вышэйшая, чым у мінулым годзе і склала больш за 5 104 злотыя (больш за 1 198 еўра).

Апублікаваныя дадзеныя тычацца сектара прадпрыемстваў, то бок кампаній, у якіх працаўладкаваныя не менш за 10 чалавек.

аз