Магчымасць выхаду на пенсію пасля 25 службы i не як цяпер толькі пасля 55 году жыцця - гэта самыя важныя змены, якія адбудуцца ў сістэме ваенных пенсій. Пра рэформу сістэмы паведаміў кіраўнік Мінабароны Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak).
Міністр Блашчак паясняў у TVP Info, што змены з'яўляюцца наступствам пагадненняў, падпісаных Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі з прафсаюзамі.
Марыюш Блашчак: Мая задача, як міністра нацыянальнай абароны, зводзіцца да таго, каб загарантаваць роўнасць, калі гаворка ідзе пра пенсійную сістэму. Гаворка ідзе пра тое, каб новая пенсійная сістэма ахапіла не толькі супрацоўнікаў МУС, але таксама жаўнераў польскай арміі.
Марыюш Блашчак патлумачыў, што выхад на пенсію пасля 25 гадоў службы азначае, што жаўнер атрымае 60% ад бягучай зарплаты.
На пачатку ліпеня ўрад прыняў праект папраўкі ў закон аб пенсійнай сістэме службаў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС. Праект папраўкі павінен быць разгледжаны падчас цяперашняга пасяджэння Сейма.
аз