Беларуская Служба

100 тон золата вернуцца ў Польшчу

18.07.2019 14:27
Многія гады польскае золата захоўвалася па-за межамі краіны. 
  .
Старшыня НБП А. Глапіньскі PAP/Leszek Szymański

«Польскае золата нарэшце вернецца ў Польшчу», – гаварыў у Сейме старшыня НБП Адам Глапіньскі. Амаль палова з 220 тон трапіць у сховішча Нацыянальнага банку.

«Упраўленьне НБП вырашыла дыверсіфікаваць месца яго захоўвання і перанесці амаль палову цяперашніх запасаў золата – каля 100 тон – у сховішчы НБП», – сказаў Глапіньскі.

Многія гады польскае золата захоўвалася па-за межамі краіны. 129 тон золата надалей застануцца ў Лондане, іх будуць інвеставаць, як і раней.

«Магчымасцю інвеставаць золата ў Банку Англіі карыстаецца большасць суб’ектаў, актыўных на рынку золата. Гэта дазваляе не толькі бяспечна захоўваць запасы, але таксама падымаць іх даходнасць. У 2018 годзе даход з укладання склаў 2,7 млн еўра», – адзначыў Глапіньскі.

У 2018 годзе НБП купіў 25,7 тон золата, а ў 2019 – чарговыя 100 тон. Цяпер золаты запас нацбанку складае 228,6 тон.

ав