Беларуская Служба

Сёння каталікі адзначаюць свята Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі

15.08.2019 09:17
У Польшчы, гэтак як і ў Беларусі, на гэтае свята асвячаюцца букеты кветак, збажыны й зёлкаў.
Bazylika archikatedralna św. Jana Chrzciciela w Warszawie
Bazylika archikatedralna św. Jana Chrzciciela w Warszawieshutterstock.com/aquatarkus

15 жніўня каталікі адзначаюць адно з важнейшых святаў літургічнага календара – Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Каталіцкі касцёл сцвярджае, што Марыя напрыканцы жыцьця з душой і целам была ўзятая ў рай. Гэтае старажытнае хрысціянскае перакананне было абвешчана ў якасці догмы Папам рымскім Піям ХІІ у 1950 годзе.

Свята Унебаўзяцця Дзевы Марыі інакш называюць святам Маці Божай Зельнай. Гэтая назва функцыянуе ў касцёле з V стагоддзя. У Польшчы й некаторых еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Беларусі, Маці Божая шануецца як апякунка зямлі й яе плёнаў.

У Польшчы, гэтак як і ў Беларусі, на гэтае свята асвячаюцца букеты кветак, збажыны й зёлкаў.

Вельмі часта свята Маці Божай Зельнай называюць хрысціянскімі дажынкамі.

У Польшчы Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі – свабодны ад працы дзень.

вс