Беларуская Служба

Сёння адзначаецца Дзень Войска Польскага

15.08.2019 13:27
Свята польскай арміі ўстаноўленае ў гонар Варшаўскай бітвы, якая стала вырашальнай падчас польска-бальшавіцкай вайны.
     ( )
Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак (у цэнтры)PAP/Wojciech Olkuśnik

15 жніўня Польшча святкуе Дзень Войска Польскага. Свята польскай арміі ўстаноўленае ў гонар Варшаўскай бітвы, якая стала вырашальнай падчас польска-бальшавіцкай вайны і якая працягвалася 13-25 жніўня 1920 года.

Выступаючы з нагоды Дня Войска Польскага, міністр Нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак падкрэсліў, што «99 гадоў таму Польшча спыніла экспансію бальшавіцкай Расіі».

- Нашы прадзеды абаранілі незалежнасць польскай дзяржавы, якая знаходзілася ў небяспецы, але абаранілі таксама Еўропу ад бальшавікоў. Варшаўская бітва была адной з тых бітваў, якія вырашалі лёс свету. Польшча атрымала ў ёй перамогу, дзякуючы рашучасці і мужнасці ўсяго народа. Побач з салдатамі Войска Польскага ў гэтай бітве ўдзельнічалі добраахвотнікі, вучні, студэнты і ксяндзы.

У польскай гістарыяграфіі Варшаўская бітва называецца «Цудам на Вісле», таму што яна мела вырашальнае значэнне для захавання незалежнасці Польшчы і спыніла планы бальшавікоў аб еўрапейскай гегемоніі.

Ключавую ролю адыграў манеўр Войска Польскага пад камандаваннем Юзэфа Пілсудскага, які прымусіў Чырвоную армію адступіць.

вс