Беларуская Служба

Ваенны парад з нагоды Дня Войска Польскага прайшоў у Катавіцэ (ФОТАРЭПАРТАЖ)

15.08.2019 16:20
Гледачы маглі таксама ўбачыць вайсковую тэхніку: танкі, бронетранспарцёры, САУ, ракетныя ўстаноўкі і знішчальнікі, якія праляцелі над горадам.
.
..

У горадзе Катавіцэ адбыўся ваенны парад «Верныя Польшчы» з нагоды Дня Войска Польскага, які адзначаецца 15 жніўня.

Свята польскай арміі ўстаноўленае ў гонар Варшаўскай бітвы, якая стала вырашальнай падчас польска-бальшавіцкай вайны і якая працягвалася 13-25 жніўня 1920 года.

Праз цэнтр гораду прайшло больш за 2,5 тыс. салдат і афіцэраў. Удзел у парадзе таксама прынялі саюзнікі па НАТА: амерыканцы, брытанцы, харваты і румыны. Гледачы маглі таксама ўбачыць вайсковую тэхніку: танкі, бронетранспарцёры, САУ, ракетныя ўстаноўкі і знішчальнікі, якія праляцелі над горадам.

На парадзе прысутнічалі прэзідэнт, прэм'ер-міністр, старшыні Сейму і Сенату, міністр абароны Польшчы.

вс

фота: PAP/Andrzej Grygiel

. .

. .

. .
. .

. .

. .

. .