Беларуская Служба

У Варшаве сустракаюцца прадстаўнікі ініцыятывы «Рэгіёну трох мораў»

26.09.2019 13:07
Гэта першая такая сустрэча прадстаўнікоў краінаў-удзельнікаў ініцыятывы на ўзроўні міністраў.
K  ,      .
Kіраўнік Міністэрства фінансаў, міністр інвестыцый і развіцця Ежы Квяціньскі.PAP/Tomasz Gzell

Больш за дзесяць міністраў з краін-удзельнікаў ініцыятывы «Рэгіёну трох мораў» абмяркоўваюць у Варшаве будучыню рэгіёну і сумесныя інвестыцыі. Гэта першая такая сустрэча ў рамках ініцыятывы. Дагэтуль праводзіліся перамовы лідараў.

«Цяпер дыскусія апускаецца да ўзроўню міністраў», - кажа кіраўнік Міністэрства фінансаў, міністр інвестыцый і развіцця Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński).

- Мы плануем паскараць ход мерапрыемстваў, важных для краінаў нашага рэгіёну. Хочам размаўляць таксама пра праекты, якія былі вылучаныя, як прыярытэтныя для краінаў ініцыятывы «Рэгіён трох мораў».

Размовы будуць засяроджаныя на трох тэмах: транспарт, энергетыка і лічбавыя тэхналогіі.

аз