Беларуская Служба

Польскі ўрад клапоціцца пра грамадзянскую супольнасць

27.09.2019 12:13
Віцэ-прэмʼер Пётр Глінскі заявіў, што ўрад рэалізаваў 100% абяцаных праграм для падтрымкі грамадскіх арганізацый.
-
Віцэ-прэм'ер Польшчы Пётр ГліньскіPAP/Piotr Nowak

Палітык казаў пра гэта падчас прэсавай канферэнцыі, прысвечанай дзеянням урада ў грамадскай сферы. Віцэ-прэмʼер зазначыў, што ўрад рэалізаваў усё праграмныя дэкларацыі, якія прагучалі падчас выбарчай кампаніі партыі «Права і справядлівасць» (ПіС) у 2015-м годзе.

Ствараючы пасаду Прадстаўніка па справах грамадзянскай супольнасці, якую заняў міністр Адам Ліпіньскі, ствараючы Камітэт па справах грамадскай карысці, праводзячы інстытуцыянальную рэформу, мы сфармавалі выканаўчае агенцтва для падтрымкі грамадскіх арганізацый – Нацыянальны інстытут свабоды.

Палітык зазначыў, што ўрад павялічыў суму сродкаў, якія прызначаныя на гранты для грамадскіх арганізацый. Летась на гэта ўрад прызначыў на 100 мільёнаў злотых больш. На будучы год бюджэт Нацыянальнага інстытута свабоды складае 160 мільёнаў злотых.

юл