Выдаўцы, уласнікі і рэдактары з некалькіх дзясяткаў краінаў сустрэліся на ІІ Форуме польскіх медыя замежжа. Яны абмяркоўваюць долю польскага друкаванага слова палякаў па ўсім свеце. Таксама журналісты прымаюць удзел у майстар-класах, арганізаваных польскімі журналістамі і таварыствам Wspólnota Polska.
У Форуме прымае ўдзел 70 чалавек з 30 краінаў свету. Сярод гасцей кракаўскага форума выдаўца «Паланійнага кур’ера Алматы» Алег Чэрвіньскі.
-Наш квартальнік «Паланійны кру’ер Алматы» зараз з’яўляецца адзіным выданням палякаў у Казахстане. Маем наклад 2 тысячы экзэмпляраў. Мы нічога не атрымоўвае за сваю працу. Усе мы – валанцёры.
ІІ Форум польскіх медыя замежжа завершыцца ўвечары 29 верасня. Ганаровымі патронамі сустрэчы сталі старшыня Сенату Польшчы Станіслаў Карчэўскі і мэр Кракава Яцэк Майхроўскі.
IAR/эж