Беларуская Служба

Новы мост злучыць Польшчу і Нямеччыну

28.09.2019 14:59
Зараз на дзяржаўнай мяжы паміж Польшчай і ФРГ дзейнічае 37 дарожных злучэнняў і толькі 10 з іх працуюць без аніякіх абмежаванняў.
.
. PAP/Grzegorz Momot

У пятніцу, 27 верасня ў Берліне была падпісаная дамова аб будаўніцтве транспамежнага дарожнага мосту праз Одру. Дакумент падпісалі міністры транспарту ФРГ і Польшчы – Андрэас Шэуэр і Анджэй Адамчык.

Інвестыцыя будзе рэалізавана ў ваколіцах Костшына над Одрай. Мост, які зараз злучае два берагі Одры,быў пабудаваны яшчэ перад Другой сусветнай вайной і ён не спраўляецца з выклікамі часу.

Міністр інфраструктуры Нямеччыны Андрэас Шэуэр звярнуў увагу на тое, што «зараз людзі будуць занадта многа муроў і вельмі мала мастоў».

-Інфраструктура патрэбная не толькі гаспадарцы, але і грамадствам нашых краінаў, якія хочуць развівацца разам. Гэты мост быў пабудаваны яшчэ перад Другой сусветнай вайной і вядома, якое палітычнае значэнне ён мае для нас. Пабудова новага сучаснага мосту сведчыць аб тым, што мы добрыя суседзі, што мы працуем разам. Мы гэта абяцалі і мы гэта робім.

Новы мост у Костшыне дазволіць грузавікам карыстацца чарговым транспартным калідорам на польска-нямецкай мяжы. Зараз на дзяржаўнай мяжы паміж Польшчай і ФРГ дзейнічае 37 дарожных злучэнняў і толькі 10 з іх працуюць без аніякіх абмежаванняў. 

IAR/эж