Беларуская Служба

Марш роўнасці ў Любліне не абышоўся без сутыкненняў

29.09.2019 13:44
Паводле падлікаў паліцыю ў люблінскім Маршы роўнасці прыняло ўдзел каля тысячы маніфестантаў. 
Сутыкненні ў Любліне PAP/Wojtek Jargiło

Больш за 30 чалаввек былі затрыманыя падчас Маршу роўнасці ў Любліне. Паліцыя была вымушана ўжыць слезацечны газ і вадамёты. Прэс-сакратар Гарадской камендатуры паліцыі ў Любліне Каміль Галэмбёўскі паведаміў, што ўдзельнікі контрдэмантсрацыі намагаліся нелегальна перашкодзіць Маршу роўнасці.

-Затрыманні ў першую чаргу датычыліся ўдзельнікаў нелегальнай контманіфестацыі, якія намагаліся перашкодзіць правесці дазволены марш. На дадзены момант мы не атрымалі інфармацыі аб тым, што хтосьці з паліцэйскіх ці ўдзельнікаў маршу атрымаў нейкі траўмы або раненні.

Паводле падлікаў паліцыю ў люблінскім Маршы роўнасці прыняло ўдзел каля тысячы маніфестантаў. Мірны характар акцыі забяспечвалі паліцыянты з Любліна, Беластоку і з Уроцлава.

IAR/эж