Дзіцячы амбудсмен, прадстаўнікі дзяржаўных органаў улады, сродкаў масавай інфармацыі, тэхналагічных і тэлекамунікацыйных кампаній падпісалі „Дэкларацыю аб супрацоўніцтве па бяспецы дзяцей і моладзі ў інтэрнэце”.
Дакумент заклікае распрацаваць палажэнні, якія дазволяць лепш абараняць дзяцей ад шкоднага кантэнту ў сеціве.
На думку падпісантаў, дзяцей і моладзь неабходна абараняць у інтэрнэце ад уздзеяння паталогіі, парнаграфіі і кіберзлачынстваў. Акрамя ліквідацыі крыніц прыбытку інтэрнэт-злачынцаў, плануецца таксама правесці кампаніі, якія прыцягнуць увагу да пазітыўных сайтаў і будуць прасоўваюць каштоўны кантэнт.
Распрацаваны будзе таксама метад эфектыўнага абмену інфармацыяй паміж інтэрнэт-правайдэрамі і адпаведнымі ўстановамі, каб яны маглі неадкладна атрымліваць сігналы пра пагрозы.
Акрамя дзіцячага амбудсмена і міністра лічбавых тэхналогій Марэка Загурскага (Marek Zagórski), дэкларацыю падпісалі прадстаўнікі паліцыі, Польскага тэлебачання, кампаніі Microsoft, газеты Rzeczpospolita, Навукова-акадэмічнай камп'ютэрнай сеткі і найбуйнейшых мабільных сетак.
аз