Беларуская Служба

Цягам бліжэйшых 4 гадоў Gaz-System прызначыць на інвестыцыі 14 мільярдаў злотых

09.10.2019 09:12
Пасля 2022 года кампанія пабудуе яшчэ больш за 1000 кіламетраў газаправодаў і плаваючы тэрмінал у Гданьскім заліве.
.
.Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

У будучым годзе польскі аператар газатранспартнай сістэмы кампанія Gaz-System здасць у эксплуатацыю ў рамках гэтак званага калідора „Поўнач-Поўдзень” 7 новых газаправодаў агульнай працягласцю 420 кіламетраў.

У 2021 годзе будуць гатовыя наступныя 4 газавыя спалучэнні працягласцю 230 кіламетраў, уключаючы спалучэнне са Славакіяй. Пра гэта паведаміў старшыня кампаніі Томаш Стэмпень (Tomasz Stępień).

- У наступных гадах, у тым ліку ў 2022 годзе, мы будзем здаваць у эксплуатацыю газаправоды звязаныя з Baltic Pipe. У тым ліку газаправод у напрамку Літвы, чатыры кампрэсарна-пампавальныя станцыі, то бок усе элементы, якія павінны служыць для забеспячэння Польшчы газам з іншых чым да гэтай пары крыніц. Актуальна праходзіць будаўніцтва каля 2 тысяч кіляметраў газаправодаў. У тым ліку 700 кіламетраў з іх знаходзяцца на этапе будаўніцтва, 1 300 – на этапе праектавання.

Пасля 2022 года кампанія будзе рэалізаваць яшчэ больш за 1000 кіламетраў газаправодаў і плаваючы тэрмінал у Гданьскім заліве, то бок карабель для рэгазіфікацыі блакітнага паліва.

- Цягам бліжэйшых 4 гадоў Gaz-System прызначыць на гэтыя інвестыцыі 14 мільярдаў злотых. Цягам наступных 10 гадоў, на працэс дыверсіфікацыі, мы плануем прызначыць чарговыя 10 мільярдаў.

Надоечы ў эксплуатацыю быў здадзены амаль 170-кіламетровы газаправод „Львовак-Адалянаў” (Lwówek-Odolanów), які праходзіць праз 19 гмінаў на тэрыторыі Вялікапольскага і Ніжнесілескага ваяводстваў. Гэта першы фрагмент калідора перадачы „Поўнач-Поўдзень”, які будзе гатовы праз тры гады. Гэта газаправод, які пачынаецца ў Нарвегіі і заканчваецца ў Венгрыі. Яго найважнейшай часткай з’яўляецца трубаправод Baltic Pipe.

аз