Міністр нацыянальнай абароны паведаміў, што на месцы трагедыі ў лесе каля Кузні Раціборскай (Kuźnia Raciborska) на поўдні Польшчы працуе група сапёраў, якія забяспечваюць тэрыторыю.
Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) наведаў таксама Цэнтр лячэння апёкаў у Семянавіцах Сілескіх (Siemianowice Śląskie), дзе знаходзяцца два з чатырох пацярпелых сапёраў.
Нагадваем, учора ў лесе недалёка ад Кузьні Раціборскай ад выбуху снарадаў часоў Другой сусветнай вайны загінулі два сапёры. Чатыры былі параненыя.
Марыюш Блашчак дадаў, што на месца трагедыі прыбудуць эксперты, якія паспрабуюць вызначыць ейныя прычыны.
- Пасля забеспячэння тэрыторыі і вызначэння месцаў знаходжання іншых выбуховых знаходкаў, эксперты спрабуюць вызначыць прычыны трагедыі. Мы будзем паведамляць грамадскую думку пра ход працаў.
Марыюш Блашчак запэўніў, што сем'і ахвяр і пацярпелых былі ахоплены псіхалагічнай дапамогай.
Трэці паранены жаўнер знаходзіцца ў шпіталі ў Сасноўцы (Sosnowiec). Лекары кажуць, што стан яго здароўя цяжкі. Параненага ўтрымліваюць у фармакалагічнай коме.
Чацвёртага параненага сапёра ўчора выпусцілі дадому.
аз