У Сусветны дзень місій старшыня Камісіі польскага епіскапату па справах каталіцкіх місій біскуп Ежы Мазур назваў місіянераў сучаснымі апосталамі.
Па словах святара, галоўным на місіях з’яўляецца малітва, а задача вернікаў – падтрымліваць чальцоў касцёла, якія пашыраюць веру.
20 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень місій, устаноўлены ў 1926 годзе папам рымскім П’юсам ХІ. Сусветны дзень місій нагадвае, што з моманту святога хрышчэння ўсе мы абавязаны пашыраць Евангелле. На дадзены момант у 99 краінах служыць больш за 1 тысячу 900 місіянераў з Польшчы. Сёлета на свеце дзейнічае на палову менш польскіх місіянераў, чым у мінулым годзе. Найбольш місіянераў працуе ў Лацінскай Амерыцы і на Карыбскіх астравах, найменш – у Паўночнай Амерыцы.
ІАР ПР/нг